Калi пасля ўрокаў хочацца вучыцца яшчэ!
Не маўчы па-беларуску!
Імкнешся да моўнага самаўдасканалення, хочаш задаволіць свае патрэбы ў роднай мове?
Заняткі дадатковай адукацыі на платнай аснове «Мова наша родная» для вучняў 4-ых класаў праводзіць педагог дадатковай адукацыі, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі Кашпар Аксана Пятроўна.
Калі: панядзелак 14.25 - 15.10
Дзе: кабінет 113
Навучанне беларускай мове накіравана на развіццё моўных здольнасцей вучняў пачатковых класаў, пашырэнне сферы прымянення беларускай мовы, удасканаленне камунікатыўных уменняў і навыкаў, засваенне правіл правапісу.
Шматлікія гульні і камунікатыўныя практыкаванні, дыялогі і гутаркі, прымяненне ЭСН, займальнага матэрыялу дазваляюць кожнаму вучню адчуць сябе актыўным суразмоўцам, самарэалізавацца і атрымаць новую інфармацыю.
Запрашаем!!!
Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю.
©Якуб Колас




