МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ

АДМИНИСТРАЦИИ СОВЕТСКОГО РАЙОНА г.МИНСКА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 178 Г.МИНСКА   имени Т.А.ЛУКЬЯНОВИЧА"

РусскийБеларускi

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Апрель, 2021>>
пнвтсрчтптсбвс
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Контактная информация

Адрес: г.Минск, ул.Восточная,68
Телефон:
+375 (17) 266-22-91
Электронная почта: sch178@minsk.edu.by
Регистрационное свидетельство: №1141101813 от 23.06.2011г.
Besucherzahler
счетчик посещений

 

Матчына хатка запрашае.

 Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць ...

Алесь Ставер

Дарагія сябры! Разам з вамі мы адправімся ў цікавае падарожжа ў краіну нашых продкаў - у Мы пазнаёмімся са спадчынай, якую атрымалі ад продкаў і якую павінны годна перадаць сваім дзецям і ўнукам.

Што страцілі мы з гэтай спадчыны? Што прыдбалі за свой век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды, прадзеды, трэба.

У экспазіцыі нашага музея “Матчына хата”прадстаўлена ў агульных рысах матэрыяльная культура нашага народа канца ХІХ –сярэдзіны ХХ стагоддзя. Большую частку прадстаўленых у экспазіцыі рэчаў у наш час можна ўбачыць толькі ў музеях. Апрацоўка дрэва прадстаўлена галоўным чынам бандарнымі вырабамі прадметаў хатняга ўжытку. Тонкае адчуванне пластычных уласцівасцей матэрыялу, функцыянальна абумоўленыя формы і гарманічныя прапорцыі каўшоў, ступак, місак, сальніц, кадушак і кубельцаў, лыжак і інш. – вынік шматвяковага вопыту многіх пакаленняў майстроў. Кожная рэч гаворыць пра цяжкую працу народа, яго побыт, звычаі і мастацтва. 

Самым распаўсюджаным жыллём беларусаў была хата з сенцамі. Унутраная планіроўка сялянскага жылля вызначалася традыцыйнасцю. Разнастайныя прадметы быту, рэчы, мэбля, ткацтва, харчовыя прыпасы займалі ў інтэр’еры  свае традыцыйныя месцы ў вызначаных для гэтага частках жылля. Сучасная сялянская хата значна адрозніваецца ад сваіх папярэдніц і ўсё больш набліжаецца да гарадскога тыпу. Экспазіцыя нашага музея сворана ў інтэр’ерным стыле, што дазваляе нам падкрэсліць традыцыйнасць сельскай хаты і функцыянальную і кампазіцыйную ўзаемасувязь яе частак.

У экспазіцыі музея прадстаўлен макет печы, які дае нам магчымасць расказать вучням аб той ролі, якую адыгрывала печ у сялянскай хаце, як да яе адносіліся гаспадары і якія прыкметы і павер’і звязаны з ёй.  - Да печы адносіліся як да жывой істоты. Забаранялася ўжываць “у яе прысутнасці” грубыя або непрыстойныя словы: “Няможна гэтак казаць, бо печ у хаце”, “Сказаў бы, ды печ у хаце”. Печ (а дакладней - падпечак) – месца знаходжання добрага духа – дамавіка, галоўныя “абавязкі” якога – клопат пра дабрабыт сям’і. 

- З печчу звязана шмат цікавых звычаяў. Кума, перш чым перадаць маці ахрышчанае дзіця, пасля вяртання з царквы абносіла яго тройчы вакол слупа печы, “каб дзіця любіла хату і трымалася яе”.

- У народнай медыцыне беларусаў быў вядомы прыём сімвалічнага запякання слабых, хворых  дзяцей у печы. Дзіця захутвалі ў коўдру і трымалі некалькі хвілін у печы адразу пасля таго, як скончаць паліць. Лічылася, што пасля такога “запякання” дзіця набывае здароўе і сілу.

- Сваты, збіраючыся ісці сватаць дзяўчыну, дакраналіся да печы ў сваім доме, “каб быў лад”. Прышоўшы ў хату будучай нявесты, яны перш за ўсё набліжаліся да печы і ціхенька звярталіся да яе: “Печ, печ, памажы!”, - пасля віталіся з гаспадарамі, садзіліся на лаву і пачыналі гаворку.

Некалі дзяцей ставілі ў кут – каралі за свавольства і іншыя правіны. Але ёсць у вясковай хаце кут, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар. Покуць – гэта пачэснае месца ў хаце, не забытай Богам. Покуць спрадвеку ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым. Прыходзіла свята, Каляды ці Вялікдзень, і на покуці першы садзіўся гаспадар, а злева ад яго астатнія сямейнікі. І не абы як, уперамежку, а па старшынству, дарослыя і дзеці. Маліліся, успаміналі добрым словам дзядоў – прадзедаў, частаваліся.

 - Покуць – гэта куточак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы – з выявамі Ісуса Хрыста і святых. Яны маўкліваю малітваю асвячаюць хату і жыццё людзей у гэтай хаце, на ўсёй сядзібе. Покуць прыгожа ўбіраецца. На абразы гаспадыня вешае ўзорныя ручнікі – набожнікі. І зімою тут залацяцца галінкі асвечанай вярбы, пучкі жытнёвых каласоў і траў. За абразамі трымаюць бутэлечку са свянцонай вадою – лекамі ад розных хвароб. Да столі падвешваецца саламяны павук: лічыцца што ён прыносіць шчасце.

Пры яркім святле бліскавіцы відаць усё навокал. А пры святле свечкі на покуці ў матчынай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і стане ясным шлях у будучыню.

У музее можна ўбачыць, як традыцыйна  засцілаўся ложак у сялянскай хате. Яго ставяць каля глухой сцяны, далей ад вокнаў і дзвярэй, каб цяплей было спаць восенню і зімой. На фотаздымку  мы бачым макет ложка, які пакрыты посцілкай з геаметрычным каляровым узорам.

- Посцілку, якая належыла  Герасімовіч Надзеі Фамінічны з вёскі Залужжа Старадарожскага раёна, нам падаравала настаўніца нашай школы. Сцяна каля ложка упрыгожана тканай посцілкай з геаметрычным каляровым узорам па чорнаму фону. Каля ложка стаіць кораб з лазы, у якім захоўвалася бялізна.

Гэта быў самы прыгожы кут у сялянскай хаце, дзе гаспадыня мела магчымасць паказаць сваё майстэрства ў прадзенні, ткацтве,  вышыўцы і вязанні.  Шырокае распаўсюджанне у сялянскім побыту ложак атрымаў толькі  ў 19 ст.

Дзіцячы ложак – калыска . Калі было мала адной, дык рабілі другую. Рабілі яе з дошак і драўляных рэечак і на ножках, падбітых паўкруглымі брускамі. Забаранялася размаўляць цераз калыску, перадаваць рэчы. Пустую калыску нельга было качать. У нашай калысцы ляжыць зробленая намі пепенашка. Калыска зроблена адразу пасля вайны. Яна з пад Копыля.

На гэтым фотаздымку  мы бачым куточак экспазіцыі, які займаюць ткацкія прылады. У фондах музея знаходзяцца чаўнакі з донцамі і полыя, матавіла для змотванне і размотванне маткоў пражы,калаўроты-стаякі, верацёны, сукала.

- Значную ролю ў мастацкім афармленні экспазіцыі адыгрываюць посцілкі з Мядзельскага і Слуцкага раёнаў, дываны, саматканыя абрусы і льняны ручнік са звязанымі кручком карункамі майстрыхі Герасімовіч Н. Ф. з вёскі Залужжа Старадарожскага раёна., 12 саматканых ручнікоў, асноўная частка якіх з Магілёўскай вобласці і належылла сялянке Казловай Ф. К. (1908-1990 гг.).

Фрагмент посцілкі з Мядзельскага раёна, які калісьці саткала Матусевіч Уршуля ў пачатку 20 ст. мае вельмі прыгожы кветкавы арнамент з букетамі. 



На манекене прадстаўлена паўседзённае аддзенне сялянкі з Магілёўскай вобласці. Ён складаецца з кашулі, спадніцы, фартука, пояса. Кашуля і спадніца пашыты з саматканых тканін. Кашуля з ільняной белай, тонкай работы саматканка , а спадніца з шарсцянай. І льняная і шарсцяная тканіны сатканы з самапрадных нітак.  Кашуля без каўнера, з вузкай абшыўкай вакол шыі, зашпільваецца на адзін гуік,  закладзена дробнымі складачкамі, з вышытым чырвонымі і чорнымі ніткамі анаментам па плячам і нізу рукавоў, сшытая ўручную. Спадніца выраблена з афарбаваных у чырвоны колер нітак. Тканіна у чорную клетку. Кашуля і спадніца належылі Казловай Ф. К. (1908-1990)  з вёскі Каняжоўка і датуецца 20-30 -мі гадамі. - Сялянке вёскі Пружанка Бярэзінскага раёна Сярмяжка З. П. належыла адзенне, пашыта прыблізна ў 30-40 гг. мінулага стагоддзя з фабрычнай тканіны, аздоблена вышыўкай крыжыкам чырвонымі і сінімі ніткамі. 

Адзенне належыла сялянке вёскі Пружанка Бярэзінскага раёна Сярмяжка З. П. і пашыта прыблізна ў 30-40 гг. мінулага стагоддзя.

Кашуля і спадніца - андарак, якія  належылі Казловай Ф. К. (1908-1990)  з вёскі Каняжоўка і датуецца 20-30 -мі гадамі 20 ст.

Ажыўлялі вясковую хату рэчы, зробленыя рукамі гаспадароў і вясковых умельцаў. У старых вяскоўцаў і зараз захоўваецца невялікая дзежка, у якой расчыняюць цеста на бліны - дзежка-блінніца і  бойка. Ступа з таўкачом, якая знаходзяіца ў нашым музеі, належала сялянскай сям’е з Навагрудчыны і зроблена была ў пачатку 20 ст. Гэта традыцыйная прылада для апорацоўкі зерня на крупы. Яна зроблена з тоўстага кавалка дуба вышынёй 110 см. У ствале выдзёўбана конусападобная выемка, у якой таўклі таўкачом зерне. Таўкач – тоўстая выструганая палка з паўкруглымі канцамі.

З прадметаў хатняга ўжытку ў музее захоўваюцца, выдзеўбаныя з дрэва карыты з сечкай, якія ужывалі нашы  продкі для сечкі капусты ці мяса для каўбас. Адно з іх падарыў музею ў 2008 г. вучань 11 класа Ваня Сцерлікаў.



Прыгожа глядзіцца на кухоннай паліцы і на абедзенным стале гліняны посуд. Ён і сёння карыстаецца попытам. А ў нашых прашчураў гліняныя вырабы былі на любы густ, для розных патрэб.

Ёсць у музее невялікая калекцыя ганчарнага посуду, маслабойкі, чугункі, у якіх гатавалі ежу ў печцы, каромысла з вёскі Рабак Слуцкага раёна.

У экспазіцыі музея мае месца разнастайнае пляценне з лазы, луба, лучыны і іншага  сялянскага начыння).

КАШТОЎНЫЯ ЭКСПАНАТЫ

Кожны экспанат мае сваю каштоўнасць. Але ёсць сярод вельмі цікавыя, рэдкія, аўтарскія.

Трэба памятаць, што мінулае тесна звязана з сучаснасцю тысячамі нябачных ніцей. Кожны экспанат і ёсць такая звязываючая нітачка, якая яшчэ і дапамагае адчыніць малавядомыя нам старонкі гісторыі і культуры нашага працавітага, талантлівага  і мужнага народа.        

Ганчарныя вырабы народнага майстра

Антона Такарэўскага. (1904-1984). Пружаны Брэсцкай вобласці

Вядомы ганчар Антон Такарэўскі (1904-1984) з Пружан Брэсцкай вобласці  быў адным з апошніх у рэспубліцы майстроў, якому належыў гонар захавання менавіта гэтага старажытнага вырабу чорнаглянцавай керамікі.

На Беларусі чорназадымленая кераміка вядома з ранняга жалезнага веку, але яе сучасныя традыцыі ўзыходзяць толькі да старажытна-рускага часу, а дэкор вядомы яшчэ з часоў жалезнага веку. Вядома пад назвай “дымчы”. У 2-й пал. 19 – пач. 20 ст. вытворчасць чорназадымленнай керамікі была пашырана амаль па ўсёй Беларусі.

Гарлач старэйшы за збан.Яны падобныя, як браты, толькі гарлач без ручкі і не мае носіка-дзюбкі зверху. Пасудзіна адна, а называлі яе дзе збаном, дзе гарлачом, дзе стаўбуном. Як паніч у абноўцы, красаваўся на стале берасцень – гарлач, аплецены стужкамі бяросты.  

Глыбокія гліняныя пасудзіны з шырокім вусцем – макотры -  вядомы па археалагічных раскопках з жалезнага веку. Паводле цэхавых статутаў 17 ст. макотра была адным з прадметаў, які павінны былі вырабіць чаляднікі ў час экзамену на званне майстра. Асаблівасці макотры выяўляюцца ў мясцовых назвах: макацёр, цёрла, цёрніца, мяліца, вярцега.

Калекцыі пружанскай керамікі зберагаюцца ў Дзяржаўным музее РБ, Дзяржаўным мастацкім музее, Музее старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН РБ і інш. Антон Такарэўскі быў апошнім майстрам, які валодай сакрэтамі чорнаглянцаванага посуда).

Кожны вясковы хлопчык умеў некалі плесці кашы. Часу для гэтага на пашы хапала. Патрэбны былі толькі востры ножык-складанчык, лазовыя дубцы ці хваёвыя карэньчыкі. Ды яшчэ, вядома, майстэрства. У кожным двары абжывалася цэлае сямейства кашоў, старых і новых, вялікіх і малых. Без іх, лёгкіх і зручных, не абыходзіліся ні дарослыя, нідзеці.

У каша была сястра – вярэнька. Гэта круглая ці прадаўгаватая каробка – лубяная, берасцяная, лазовая, з вечкам і без вечка, з адной або дзвюма ручкамі. Вярэнька-падарожніца часта бывала ў гасцях, любіла частаваць радню і знаёмых, асабліва дзяцей. Карабы і вярэнькі засталіся ў казках. А кашы і сёння дапамагаюць нам збіраць ураджай – бульбу, агародніну, садавіну. І ў лес бегаюць, калі год багаты на грыбы.)

Вярэнька ( вярэня, шэнька) – гэта каробка, плеценая з лубу. Яна прызначалася пераноскі прадуктаў і гародніны. Вярэнька мела розную форму, з адной ці з двумя ручкамі, з глыбокім вечкам і без вечка. У нашай экспазіцыі вярэнька (20-30-я гг.) сплеценая з кляновага лубу, мае дзве ручкі і з глыбокім вечкам. Яе сплёў Казлоў Ф. В. Ён памёр ад ран, якія атрымаў пры вызваленні Беларусі на пераправе праз раку Проню.

Сярод прасаў, якія знаходзяцца ў нашай калекцыі, ёсць два вельмі цікавых. Прасы, якія нам добра знаёмы, прадугледжаны паддувалы для доступу паветра у камеру, якія размешчаны па баках праса. Але першыя з вугальных прасаў іх не мелі. Паддзіманне ажыццяўлялася праз спецыяльую адтуліну на задняй сценцы праса. У праса, які бачым на пярэднім плане фотаздымка, есць цікавая дэталь, такі своеасаблівы экран, які абараняў рукі прасавальшчыцы ад жару.

Калотка (ад «калатаць»), самагучальны сігнальны музычны інструмент. Называўся таксама ляхотка (ад ляскаць). Да нядаўняга часу калотку выкарыстоўвалі вартаўнікі як вартаўніча-апавяшчальны інструмент. У наш час існуе як атрыбут касцёльнай службы, які “замяшчае” арганы і званочкі ў вялікі пост. Бытуе ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі.

Экскурсанты ў інтэр’еры “Матчынай хаты”

“Дакрананне да нашых вытокаў”

Ёсць такая легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай ператварыцца ў слуп солі. Чалавек азірнуўся…Дый як жа не азірнешся, калі родная сядзіба – гэта цэлы свет. Наперадзе, за таямнічаю мяжой гарызонта, новыя дарогі, новыя людзі, новы свет. Але на ўсё астатняе жыццё застаюцца ў памяці “парог, высечаны з успамінаў, дзверы на завесах цвыркуновай песні; вокны, зашклёныя вачамі блізкіх; хата, пакрытая крыламі ластавак…”

Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Татава хата

Ўсім багата:

Сынамі і ўнукамі,

Хлебам і соллю,-

Песняй застольнай.

Татава хата

Ўсім багата:

Працай і клопатам,

Праўдай,

Сябрамі,-

Ўсё гэта

Не купіш у краме. 

Нэля Тулупава