МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ

АДМИНИСТРАЦИИ СОВЕТСКОГО РАЙОНА г.МИНСКА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 178 Г.МИНСКА   имени Т.А.ЛУКЬЯНОВИЧА"

РусскийБеларускi

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Январь, 2021>>
пнвтсрчтптсбвс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Контактная информация

Адрес: г.Минск, ул.Восточная,68
Телефон:
+375 (17) 266-22-91
Электронная почта: sch178@minsk.edu.by
Регистрационное свидетельство: №1141101813 от 23.06.2011г.
Besucherzahler
счетчик посещений

 

Куток гарадской кватэры. 40-60 гг.

“Калі ласка да нас у госці”.

 Мы добра разумеем, што месны краязнаўчы матэрыял дазваляе звязать гісторыю нашай маленькай радзімы з гісторыяй усёй краіны, дапамагае адлюстраваць той час, які ўжо ніколі не верніцца.  Кожны канкрэтны матэрыяльны помнік народнага быту, ці сялянскага, ці гарадскога – наш нацыянальны здабытак. Ён апавядае нам аб тым, як жылі, аб чым марылі, якія мелі звычаі, ідэалы, меркаванні, захапленні нашы продкі.

 Інтер’ер экспазіцыйнай залы. 2016г.

Інтер’ер экспазіцыйнай залы. 2010г.

Экспазіцыя музея “Куток гарадской кватэры. 40-60 гг.” пачыналася з афармлення рабочага пісьмовага стала творчага чалавека-гаражаніна.  Таким ён мог быць прыблізна ў 40-60 гг. мінулага стагоддзя. На стале размясцілася пішчая машынка, слоўнікі, даведнікі, лагарыфічная лінейка. Знайшлося месца для чарніліцы і ручкі з пяром, з якімі у свой час хадзілі дзеці ў школу. Каля стала стаіць стул-крэсла тых часоў.

Лікі эпохі. 1900-1950 гг.

Побач з пісьмовым сталом размясцілася этажэрка, зробленая з лазы. Такія этажэркі можна было бачыць амаль у кожнай кватэры да вайны і, асабліва, пасля вайны. Мы пастараліся зрабіць так, каб гэты куточак выглядаў адпаведна свайму часу. На этажэрке размясціліся літаратура, якой карысталіся ў той час.

Як і этажерка, патефон быў амаль у кожной сям’і. Яго вы убачыце на фотаздымку Да яго знайшліся і грамплосцінкі з запісамі Л. Уцёсава, К. Шульжэнкі, якія адносяцца да 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

У нашай экспазіцыі ёсць адзін з першых бабінны магнітафон “Днепр”, які быў выпушчаны  прыблізна ў пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Кампанію яму састаўляюць тэлевізар “Рекорд” (50-я г.), прайгравальнік “Концертный-304” (60-я г.), фотаапараты “Кодак”(30-я г.) і “Любитель”, які ў свой час лічыўся адным з лепшых фотаапаратаў.

Гэтыя рэчы змогуць многае распавядаць пра захапленні і інтарэсы сваіх гаспадароў.

Наша дзяцінства

У экспазіцыі ёсць куточак, дзе размясціліся “цацкі нашых бабуль і мам”. Вельмі цікава параўнаць з тымі цацкамі, з якімі зараз гуляюць дзеці).

КАШТОЎНЫЯ ЭКСПАНАТЫ

Трэба памятаць, што мінулае тесна звязана з сучаснасцю тысячамі нябачных ніцей. Кожны экспанат і ёсць такая звязываючая нітачка, якая яшчэ і дапамагае адчыніць малавядомыя нам старонкі гісторыі і культуры нашага працавітага, талантлівага  і мужнага народа.

Такія сукенкі былі ў моде сярод гаражанак у 30-40 гг. 20 ст. Яго сшыла з ільна і аздобіла вышыўкай крыжыкам ў 1935 годзе, будучая дзіцячы доктар Куканега Алена Міхайлаўна. Яна загінула ў час вайны ў Трасцянцы. Сукенку дапаўняе вязаны кручком капялюшык. Перад намі музычны інструмент, які быў зроблен у Італіі ў 1911 годзе. Ён належыў сям’е мінскіх інтэлегентаў, урачэй Бялых.

Гэтыя экспанаты раскажуць аб тым, чым жылі людзі у той час, якія адбываліся падзеі, якія рашэнні прымалі ўлады і яшчэ многа іншага і цікавага.

Нікога не трэба пераконваць укаштоўнасці гэтага выдання, якому ўжо 172 года.

У час экскурсіі