МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ

АДМИНИСТРАЦИИ СОВЕТСКОГО РАЙОНА г.МИНСКА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 178 Г.МИНСКА   имени Т.А.ЛУКЬЯНОВИЧА"

РусскийБеларускi

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Январь, 2021>>
пнвтсрчтптсбвс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Контактная информация

Адрес: г.Минск, ул.Восточная,68
Телефон:
+375 (17) 266-22-91
Электронная почта: sch178@minsk.edu.by
Регистрационное свидетельство: №1141101813 от 23.06.2011г.
Besucherzahler
счетчик посещений

 

Экспазіцыя Трыфана Андрэевіча Лук’яновіча

7 мая 2015. Значная падзея для нашай школы

7 мая 2015 адбылася знамянальная падзея. Ва ўрачыстых абставінах нашай школе было прысвоена імя Трыфана Андрэевіча Лук’яновіча, і была адкрыта трэцяя экспазіцыя ў нашым  музеі, прысвечаная памяці  Трыфана Андрэевіча Лук’яновіча.

- Трыфан Лук’яновіч – сяржант Чырвонай Арміі. У час баёў пад Берлінам ён выратаваў нямецкую дзяўчынку, але сам быў смяротна  паранены. Яго гераічны подзвіг увекавечаны ў мануменце  “Воін-вызваліцель”, які ўстаноўлены ў Трэптаў-парке ў Берліне.

Адкрыццё экспазіцыі было ўрачыстым.  Створаная экспазіцыя ўтрымлівае дакументальныя матэрыялы аб жыцці Трыфана Лук’яновіча і адноўленыя матэрыялы 3-й Мінскай партызанскай брыгады.

Мы спадзяёмся, што гэта аб’яднае нас, старэйшых і малодшых, настаўнікаў ібацькоў. Дзеці павінны цікавіцца гераічнай гісторыяй краіны, памятаць подзвіг і імёны герояў.

Дарога жыцця

Людзі падобныя да каранёў. Чалавека можна знішчыць, можна ператварыць у дым і попел, але народ знішчыць нельга, калі яго карані ўвайшлі глыбока ў зямлю.

Трыфан Андрэевіч нарадзіўся ў 1919 годзе ў невялікай вёсачцы Репішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Ён рос сярод людзей добрых, якія сеялі хлеб і працавалі на зямлі. Няпростыя выпрабаванні адвёў яму лёс, які  правяраў яго дух на моц на працягу ўсяго яго жыцця. У экспазіцыі музея захоўваюцца рэчы сялянскага і гарадскога быту, якімі маглі карыстацца родныя Трыфана Андрэевіча. 

Мы не ведаем, пра што марыў малады сельскі хлопец.Але, як і многіх яго равеснікаў, дарога жыцця прывяла яго ў Мінск. На жаль, асабістыя рэчы Трыфана Андрэевіча не захаваліся, таму што яго бацькі былі забіты фашыстамі. У 1939 годзе Трыфан Андрэевіч пачынае працаваць на Мінскім радыёзаводзе. У экспазіцыі музея знаходзяцца фотаздымкі некаторых цэхаў і радыёла, якую завод пачаў выпускаць пасля вайны. Тут, у Мінску, у яго з’явілася сям’я, нарадзіліся дзве дачушкі. Па некаторым звесткам сям’я Лук’яновічаў пражывала ў раёне Зялёнага луга.

Во веки веков самым ужасным на земле была война.

(Самым жудасным было тое, што абрушылася на нас летем 1941 года. У той нядзельны ранак застагналі не толькі людзі. Ад болю застагнала зямля. Трыфан Андрэевіч пайшогў на фронт у першыя дні вайны і амаль увесь час быў на перадавой.

Дома засталіся яго жонка і дзве маленькія дачушкі. Больш іх Трыфан Андрэевіч ніколі не ўбачыць).

У нашай экспазіцыі прадстаўлены копіі пісем аднапалчан Трыфана Андрэевіча, з якіх мы даведаліся, што ён быў удзельнікам Сталінградскай бітвы, вызвалення Малдавіі, быў цяжка паранены. У 1944годзе  солдат вярнуўся дадому. Аднак яго не сустрэла са слязмі радасці жонка, не абнялі падросшыя дачушкі. Яшчэ ў 1941 годзе яны загінулі пад час бамбёжкі. - Гора падштурхнула яго вярнуцца на фронт. Тады ён і здзейсніў подзвіг, дзякуючы якому яго ведаюць не толькі ў роднай Беларусі, але і ў Германіі.

У нашай экспазіцыі прадстаўлена кніга і копія нарыса “Помни имя твоё” ў   “Комсомольской правде”пісьменніка, ваеннага карэспандэнта Барыса Палявога, які быў сведкай гэтага подзвіга. 

Дети войны – и веет холодом

Увесь свет ведае зверства фашыстаў не толькі над дарослым насельніцтвам, але і над дзецьмі. У той час, калі фашысты знішчалі дзяцей, савецкія салдаты, не шкадуючы уласнага жыцця, ратавалі нямецкіх дзяцей.

Дети войны – и веет холодом,

Дети войны – и пахнет голодом,

Дети войны – и дыбом волосы:

На чёлках детских седые волосы.

Земля омыта слезами детскими,

Детьми советскими и не советскими.

Какая разница, где был под немцами,

В Дахау, Лидице или Освенциме?

Их кровь алеет на плацах маками,

Трава поникла, где дети плакали.

Дети войны – боль отчаянна

И сколько надо минут им молчания.

Месца подзвіга

Трыфан Андрэевіч не думаў аб смерці. Мы ніколі не даведаемся, што адчуваў салдат Лук’яновіч у той адказны момант яго жыцця. Якія жыццёвыя карціны ўсплывалі перад яго вачыма? Квітнеючыя сады роднай вёскі, дочкі і жонка, якія сустракаюць яго ў парога дома ў Мінску? Гэтага мы ужо ніколі не даведаемся.

А выратаваная дзяўчынка заўсёды помніла салдата, які выратаваў ёй жыццё.                

На тым месцы на Эльзенштрассе, дзе быў здзейснены подзвіг, устаноўлена дошка, на якой напісана: “Трифон Андреевич Лукьянович, старший сержант Советской армии, спас на этом месте 29 апреля 1945 года немецкого ребенка от пуль СС. Пять дней спустя после этого героического поступка он умер от тяжелых ранений.

Вечная честь и слава его памяти”.

Памятае мір…

Подзвіг, здзейснены нашым земляком Трыфанам  Андрэевічам Лук’яновічам у канцы Вялікай Айчынная вайны, назаўсёды запомніўся свету. Манумент “Воін- вызваліцель”, які стварыў у і адкрыў 8 мая 1949 года скульптар Яўген Віктаравіч Вучэціч, узвышаецца ў Берліне ў Трэптаў-парку. Сотні людзей, якія прыходзяць да падножжа гэтага мемарыяла, цяпер ведаюць імя салдата, які здзейсніў подзвіг вялікага гуманізма.

Мемарыяльныя  дошкі ўстаноўлены ў гонар Трыфана  Андрэевічам Лук’яновіча  на адным з карпусоў завода “Белвар” і на вуліце Лук’яновіча. Афармленне экспазіцыі памяці Трыфана  Андрэевічам Лук’яновіча  і прадстаўленыя ў ёй прадметы ствараюць атмасферу урачыстасці і ўзрушэння найвялікшым гераізмам і гуманнасцю савецкіх салдат, якія ратавалі нямецкіх дзяцей, не шкадуючы свайго жыцця, як гэта зрабіў слесар Мінскага радыёзавода   наш зямляк.Трыфан Андрэевіч Лук’яновіч.

Гераічнай старонкі гісторыі нашага народа.

Нам вельмі пашчасціла мець у сваёй калекцыі надзвычайны матэрыял, які сведчыць аб гераічнай старонцы гісторыі нашага народа. Гэта агітплакаты, газеты- плакаты “Раздавім фашысцкую гадзіну”,сатырычны лісток “Партызанская дубінка”. Першае выданне датуецца 12 ліпеня 1941 года, а апошняе – студзенем 1945 года. Усяго у нашай калекцыі 12 экзэмпляраў гэтых каштоўных выданняў.

У мастацкай форме паэты, пісацелі і мастакі распавядалі аб усенароднай барацьбе нашага народа з захопнікам.

 

Беларусь непакорная

Музей захоўвае і аднаўляе матэрыялы 3-яй Мінскай партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага, якая дзейнічала ў Мінскім і Лагойскім раёнах. Лічым справай гонару вярнуць героям іх імёны.Мы захоўваем ордэны, медалі і дакументы В. Беражненка, якія перадала нам яго дачка, настаўніца нашай школы.

По музейным материалам 3-ей Минской партизанской бригады диплом Международного конкурса «Юный журналист» получил Д. Хамицевич.

Ваенны карэспандэнт Міхаіл Ананьін.

На адным з фотаздымкаў з нашага фонда ёсць надпіс: «Москва – 1945г.! Красная площадь. Салют Победы 9-го мая! Снимок военного корреспондента газеты «Комсомольская правда» Михаила Ананьина. Экспонат многих художественных выставок в СССР и  зарубежом».

Выявілася, что аўтарам гэтых фотаздымкаў быў падпольшчык, затым палітрук роты, арганізатар і член рэдакцыі брыгаднага журнала “Народны мсціцель” быў Міхаіл Ананьін. Фотаздымак М. Ананьіна, картачка ветэрана і копія характарыстыкі, выданая яму ў 1945 годзе камандзірам партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага.

Сабраныя і адноўленыя матэрыялы партызан, падрыўнікоў, связных, разведчыкаў захоўваюцца ў спецыяльнай шафе. З імі можна пазнаёміцца.  

Наведвальнікам экспазіцыі будзе цікава пазнаёміцца і з фотаздымкамі, якія былі зроблены фотакарэспандэнтам Міхаілам Ананьіным

- Невялікая бібліятэка ваенай тэматыкі, перададзеная нам ветэранамі раёна, захоўваецца ў другой шафе і ёй можна  карыстацца.

Гераізм абаронцаў Радзімы і людскія слёзы,  мужнасць юнага байца, які прайшоў праз агонь;  боль маці, светлыя парывы і атчай,  духоўная веліч і пакуты мільёнаў людзей – усё гэта стварыла непаўторны малюнак, вялікую панараму Памяці народнай пра Вялікую Айчынную вайну.

І цвіце сон-трава, і звініць сон-трава –

Гэта Памяць зямлі прарастае,

І цвіце сон-трава, і звініць сон-трава –

Нашы душы гукае, гукае….

Дзякуем усіх за ўвагу…